У Вялікабрытаніі высветлілі, якая мелодыя самая пазнавальная (відэа)

Як інфармуе ВВС, самай пазнавальнай песняй у Вялікабрытаніі за ўсю гісторыю сучаснай музыкі стаў дэбютны сінгл брытанскага поп-гурта Spice Girls "Wannabe". Удзельнікам інтэрактыўнага эксперымента Hooked on Music прапаноўвалася праслухаць фрагменты песень з выпадковай падборкі самых папулярных хітоў пасляваеннай Вялікабрытаніі. Пасля некалькіх секунд праслухоўвання іх прасілі назваць песню.

Для таго, каб распазнаць хіт Spice Girls, слухачам хапіла толькі 2,3 секунды, тады як у сярэднім слухачы адгадвалі песні ў рамках эксперыменту прыкладна за пяць секунд.

У эксперыменце ўзялі ўдзел каля 12 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі