У Вялікабрытаніі вандалы ссеклі дрэва Робін Гуда
Дрэва Робін Гуда больш няма
У Вялікабрытаніі, недалёка ад мяжы Англіі і Шатландыі, вандалы ссеклі дрэва Робін Гуда. Яно было адным з самых вядомых у свеце. Менавіта там здымалі эпізоды фільма "Робін Гуд: Прынц злодзеяў" 1991 года, шматлікія серыялы і перадачы.
Мяркуецца, што ўзрост дрэва — некалькі соцень гадоў. У 2016-м яго прызнавалі "Дрэвам года" ў Вялікабрытаніі.
Reuters
РА
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.