У Вілейцы памерла паўтарамесячная дзяўчынка

У Вілейцы памерла паўтарамесячная дзяўчынка

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці паўтарамесячнай дзяўчынкі ў Вілейцы. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Па яе словах, бацькі знайшлі дзяўчынку без прыкмет жыцця ўначы 25 лютага. Бачных цялесных пашкоджанняў на целе дзіцяці не выяўлена.

Падчас праверачных мерапрыемстваў следчыя збіраюць характарыстыкі на сям'ю, неабходныя дакументы, у тым ліку медыцынскага характару. Дакладная прычына смерці будзе вядомая па выніках судова-медыцынскай экспертызы.

Паведамляецца, што сям'я не знаходзілася ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі