У Віктара Бабарыкі забралі паляўнічую стрэльбу
![У Віктара Бабарыкі забралі паляўнічую стрэльбу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/cdf201d39410f12003516b9b72e71f12.jpgbelta.jpg.webp?itok=je2hlog5)
18 лістапада ў вёсцы Мачаны Лагойскага раёна ў доме Віктара Бабарыкі прайшоў ператрус. Як паведамляе тэлеграм-канал @viktarbabarykaofficial, супрацоўнікі КДБ з панятымі з'явіліся каля 11:30 раніцы. 10 чалавек праводзілі ператрус каля трох гадзін. Участковы міліцыянер забраў з дома паляўнічую стрэльбу.
Віктар Бабарыка знаходзіцца ў СІЗА КДБ з 18 чэрвеня 2020 года. Ён збіраўся паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, аднак не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата. Быў затрыманы і сын Бабарыкі Эдуард, кіраўнік яго перадвыбарчага штабу. Яны прызнаныя палітвязнямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.