У Відзах пад коламі легкавіка загінула жанчына, на якой не было флікераў

У Відзах пад коламі легкавіка загінула жанчына, на якой не было флікераў

У Відзах, што ў Браслаўскім раёне, пад коламі “Фольксваген Пасат” загінула 50-гадовая жанчына. Здарэнне адбылося ўвечары 29 снежня. Як паведамляе Віцебская абласная ДАІ ў сваёй суполцы Вконтакте, жанчына ішла вуліцай Леніна па праезнай частцы ў спадарожным кірунку з машынай . Кіроўца яе не заўважыў і здзейсніў наезд. Пацярпелая атрымала траўмы і пазней памёрла ў лякарні.

У ДАІ нагадваюць, што ў цёмны час сутак пешаходы павінны мець флікеры і рухацца па дарозе толькі ў сустрэчным кірунку з транспартам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі