У Віцебску стварылі абласны аператыўны штаб, прысутнічаў міністр Каранік

У Віцебску стварылі абласны аператыўны штаб, прысутнічаў міністр Каранік

У Віцебску стварылі абласны аператыўны штаб. Структура будзе займацца каардынацыяй дзейнасці па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Як паведамляе сайт vitbichi.by, штаб узначаліў стваршыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарсцнёў. У пасяджэнні ўзяў удзел і міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, якога напярэдадні адправіў на Віцебшчыну Аляксандр Лукашэнка, які назваў рэгіён "праблемным". У Віцебску адбылася першая смерць заражанага каранавірусам. А па словах Лукашэнкі, там заразіўся дзясятак лекараў.

Галоўныя пытанні, якія абмяркоўваліся на пасяджэнні абласнога штабу — гэта забеспячэнне эфектыўнай працы сістэмы аховы здароўя і бяспечных умоў працы для медыкаў, трыманне сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса пад кантролем.

"Тэст-сістэмаў у рэспубліцы дастаткова, — гаварыў міністр. — Мы будзем адгружаць іх па заяўках абласцям па меры неабходнасці. Таксама і з абарончымі сродкамі. На фабрыцы "Славянка" для вас зарэзервавана 100 тысяч абарончых масак".

Уладзімір Каранік падкрэсліў, што "рэспубліка гатовая аказваць усё неабходнае садзейнічанне" Віцебшчыне. Кіраўнік вобласці заявіў, што, каб ні ад каго не залежаць, трэба арганізаваць у вобласці (яшчэ не арганізавалі!) выраб абарончых масак і касцюмаў для медыкаў.

Па словах міністра, важна адразу вызначыць сімптомы COVID-19, адрозненне ад іншых рэспіратараных інфекцый і яшчэ да атрымання вынікаў тэста ізаляваць і хворага, і яго сям'ю. Для гэтага распрацаваны алгарытм апытання пацыента. Ён дазваляе зменшыць колькасць патэнцыйна заразных людзей і лакалізаваць ачагі заражэння па-за бальніцамі.

У сераду Мінздароўя пацвердзіла другі выпадак смерці ад каранавіруса ў Беларусі. А вось колькасць заражаных названая не была.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі