У Віцебску шукаюць падпальшчыка, “пакрыўджанага на міліцыю і ўладу”

Пяць крымінальных справаў распачатыя ў Віцебску па фактах падпалаў у Чыгуначным раёне легкавых аўтамабіляў. “Еўрарадыё” ужо паведамляла пра гэтую крымінальную гісторыю.  Нагадаем, на працягу двух тыдняў, з канца жніўня да сярэдзіны верасня, ад агня пацярпелі пяць аўтамабіляў, два з іх належаць супрацоўнікам міліцыі. Усе падпалы здзяйсняліся ўначы.

Следства мяркуе, што падпальшчык дзейнічаў адзін. Віцебскія міліцыянты мяркуюць, што “магчыма, гэты чалавек пакрыўджаны на органы ўнутраных справаў, на дзяржаву і ўладу”. Таксама міліцыя не выключае, што падпальшчык псіхічна хворы чалавек, паведамляе БелаПАН.

Праваахоўныя органы не здолелі ўласнымі сіламі адшукаць невядомага “мсціўцу” ды звярнуліся па дапамогу да грамадзянаў, за любыя звесткі паабяцанае грашовае ўзнагароджанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі