У Віцебску міліцыя рыхтуе “Безалкагольны дзень”

“Безалкагольны дзень”, што прызначаны віцебскай міліцыяй на 16 ліпеня, не прадугледжвае пакарання пітушчых. Аб гэтым паведаміў начальнік УУС Леанід Фармагей.  Паводле яго словаў, напярэдадні 16 ліпеня будзе весціся шырокая прапаганда здаровага ладу жыцця і цвярозасці. Таксама на гэты дзень будзе запланаваны шэраг мерапрыемстваў, што прызначаны адцягнуць увагу пітушчых ад алкагольных напояў.

Так, у многіх месцах будуць праводзіцца лекцыі, віктарыны, конкурсы дзіцячага малюнку і гэтак далей. Міліцыя спадзяецца, што большасць людзей па ўласнаму жаданню адмовяцца ў гэты дзень ад спіртнога, але караць тых, хто вып’е, не будуць.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі