У Віцебску адбываюцца XIX Міжнародныя Шагалаўскія чытанні

У віцебскім Арт-цэнтры Марка Шагала 14 чэрвеня адбываюцца XIX Міжнародныя Шагалаўскія чытанні. Як паведамляе БелаПАН, у рамках мерапрыемства адбудзецца грамадскае абмеркаванне маштабнага праекту — будучага Міжнароднага Шагалаўскага цэнтра ў Віцебску. Над ім працуе група адмыслоўцаў на чале з заслужаным архітэктарам Беларусі Леанідам Левіным. Мяркуецца, што праект закране амаль чвэрць гістарычнай часткі горада. У абмеркаванні прымуць удзел архітэктары, скульптары, мастакі, музейныя працаўнікі, прадстаўнікі турыстычнага бізнэсу і мясцовай улады.

У рамках чытанняў у Арт-цэнтры Марка Шагала таксама адкрылася выстава маскоўскага мастака Барыса Бамштэйна "Сцэны і персанажы да твораў Мікалая Гогаля".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі