У віцебскіх выбухах падазраюць маёра КДБ, які іх раследаваў

У дачыненні да выбухаў, якія адбыліся ў Віцебску ў 2005 годзе, падазраюць супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці — маёра Андрэя Дзямідава. Больш за два месяцы ён знаходзіцца ў мінскім следчым ізалятары. Пра гэта стала вядома з адкрытага ліста маці маёра Дзямідава, змешчанага на сайце “Народныя навіны Віцебска”.

Яна паведамляе, што крымінальная справа распачата Генеральнай пракуратурай краіны. У кватэрах сваякоў маёра былі праведзеныя ператрусы, аднак пакуль нічога не знайшлі. Блізкім, у тым ліку і маці, не дазваляюць сустрэчы з падазраваным і нават перапіску.

Следчая група не справілася ў адведзены час з расследаваннем справы і тэрмін утрымання пад вартай падоўжылі яшчэ на 2 месяцы.

Дарэчы, маёр Андрэй Дзямідаў расследаваў гэтыя выбухі, у здзяйсненні якіх яго цяпер абвінавачваюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі