Дзяўчынка дзевяці гадоў атруцілася прадуктамі гарэння на пажары ў аграгарадку Тулава Віцебскага раёна, расказалі ў абласным упраўленні МНС. У момант інцыдэнту дзяўчынка была дома адна. Мама з малодшым дзіцем была на шпацыры. Калі жанчына вярнулася, то ўбачыла пажар і вынесла старэйшую дачку на свежае паветра. Да таго моманту з працы дадому вярнуўся і бацька дзяўчынкі. Ён адвёз дзіця ў бальніцу. Медыкі настаялі на шпіталізацыі.
Ратавальнікі мяркуюць, што пажар узнік праз кароткае замыканне — замкнула зарадную прыладу ад тэлефона, якая знаходзілася ў разетцы.

