У Венесуэле яшчэ адзін высокапастаўлены вайсковец падтрымаў Гуайдо

У Венесуэле яшчэ адзін высокапастаўлены вайсковец падтрымаў Гуайдо

У Венесуэле яшчэ адзін высокапастаўлены вайсковец падтрымаў лідара апазіцыі Хуана Гуайдо і прызнаў яго часовым прэзідэнтам, перадаюць замежныя СМІ са спасылкай на выданне Nuevo Herald. Паводле выдання, палкоўнік сухапутных войскаў Рубен Альберта Пас Хіменес апублікаваў зварот на YouTube і заклікаў сваіх калегаў адкрыта падтрымаць Гуайдо і прапусціць у краіну гуманітарную дапамогу ад ЗША. Таксама палкоўнік паведаміў, што ў студзені ўдзельнічаў у дэманстрацыях супраць дзеючага прэзідэнта Нікаласа Мадура.

Пакуль што на бок Гуайдо, які абвясціў сябе часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта, перайшло ўсяго некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў, у тым ліку аташэ Венесуэлы ў ЗША Хасэ Луіс Сільва і генерал Ваенна-паветраных сілаў Венесуэлы Франсіска Янес Радрыгес.

ЗША паабяцалі зняць санкцыі з вайскоўцаў, якія падтрымліваюць Гуайдо. Таксама іх заклікаюць адмовіцца ад падтрымкі Мадура.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі