У Ваўкавыску кіроўца ўцякаў ад ДАІ, трапіў у аварыю і загінуў
![У Ваўкавыску кіроўца ўцякаў ад ДАІ, трапіў у аварыю і загінуў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/a427f5648412ef7302e847df95cfb988.jpg.webp?itok=B0Ygeq4I)
У панядзелак каля 15-й гадзіны ў Ваўкавыску супрацоўнікі ДАІ спрабавалі праверыць інфармацыю, што кіроўца "KIA Sportage" знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Аднак ён не спыняўся, спрабаваў уцячы, павялічваў хуткасць. На адным з скрыжаванняў "KIA Sportage" сутыкнуўся з "BMW". У выніку, кіроўца першага аўтамабіля ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Яму было 58 гадоў, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
Сайт volkovysk.by дадае, што ў "BMW" знаходзіліся два супрацоўнікі ДАІ, якія на асабістым транспарце накіроўваліся на працу.
Фота: volkovysk.by і з сацыяльных сетак