У Варшаве адзначылі Дзень Салідарнасці

Учора ў Варшаве адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Яе праводзілі «Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі» і студэнты з праграмы Каліноўскага.

Моладзь запаліла знічкі каля беларускай амбасады ў польскай сталіцы. Старшыня Звязу Антось Цялежнікаў распавёў пра мэты акцыі:

«Мы хочам выказаць сваю салідарнасць з беларусамі, якія зараз сядзяць у турмах, якія штодзень пакутуюць за сваю актыўнасць і дзейнасць. Пакуль ёсць палітычныя вязні ў Беларусі, пакуль пераследуюцца людзі, якія выказваюць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, датуль будзе варта нешта, рабіць, нават сімбалічна”.

Янка Багушэвіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі