У Валожыне шукаюць каня, які пакусаў… аўтамабіль (фота)
У Валожыне шукаюць каня, які пакусаў… аўтамабіль. Здарэнне адбылося ў верасні 2017-га. На Renault Duster (а ён новы) засталіся шматлікія сляды зубоў жывёлы. Уладальніца машыны выклікала праваахоўнікаў. Яна не выключала, што яе маёмасць пашкодзіў чалавек. Аднак эксперт-крыміналіст з Дзяржкамітэта судовых экспертыз засведчыў, што гэта быў конь. Цяпер валожынская міліцыя спрабуе знайсці жывёлу і яе гаспадара, інфармуе сайт sudexpert.gov.by.
Фота: sudexpert.gov.by