У вакаліста Linkin Park будзе новы гурт

Вакаліст Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан рыхтуецца прэзентаваць шырокай публіцы свой новы праект Dead By Sunrise. Дэбютны альбом гурта называцца “Out Of Ashes”. Ён выйдзе ўжо гэтай восенню.

 Першыя песні калектыву з’явіліся ў Бэнінгтана перад пачаткам запісу апошняга альбома Linkin Park. Ён напісаў некалькі кампазіцый, якія не ўпісваліся ў канцэпцыю Linkin Park, бо былі занадта змрочнымі. Таму Чэстэр і вырашыў запісаць іх асобна.

Альбом “Out Of Ashes” істотна адрозніваецца ад стылістыкі Linkin Park поўнай адсутнасцю хіп-хоп-уплываў.

music.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі