У Туркменістане інтэрнэт падключаюць пасля клятвы на Каране аб адмове ад VPN

У Туркменістане інтэрнэт падключаюць пасля клятвы на Каране аб адмове ад VPN

У Туркменістане хатні інтэрнэт падключаюць пасля... клятвы на Каране аб адмове ад VPN. Пра гэтае новае патрабаванне паведамляе Радыё Азатлык — Туркменская служба Радыё Свабода. "А без VPN у інтэрнэце ніякія сайты не адчыняюцца. Не ведаю нават, што рабіць", — кажа гераіня матэрыяла. Паводле яе слоў, у чарзе на падключэнне яна была паўтара года! Інтэрнэт ёй неабходны найперш для сувязі з мужам, які знаходзіцца на заробках у замежжы.

Улады Туркменістана намагаюцца абмяжоўваць доступ сваіх грамадзян да інтэрнэту самымі рознымі спосабамі. У краіне заблакаваныя старонкі сацсетак, сайты, якія прапануюць VPN сервісы. Вядомыя выпадкі арышту майстроў, якія за грошы ўстанаўлівалі іх на тэлефоны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі