У трэндзе. Турэцкая кампанія зварыла піва “Ў”

У трэндзе. Турэцкая кампанія зварыла піва “Ў”

Кліенты адной з мінскіх гандлёвых сетак заўважылі на палічках піва з назвай “Ў”. Вялікая шэрая літара, якая ёсць толькі ў беларускім алфавіце, намаляваная на ўсю этыкетку. Тут жа на ўсялякі выпадак тлумачэнне: “У нескладовае”.

Піва разліваюць на мінскай браварні “Крыніца”. Але там паведамілі, што толькі выконваюць замову іншай арганізацыі. Піва “Ў” не знойдзеш сярод прадукцыі завода на сайце “Крыніцы”, і яго рэалізацыяй браварня таксама не займаецца.

Як даведалася Еўрарадыё, гэты гатунак замовіла “Крыніцы” турэцкая кампанія Anadolu Efes S.K.

“Піва вырабляецца ў Беларусі для беларускага спажыўца, — тлумачыць нам Дар’я Вераб’ёва, прадстаўніца “ЭфесТрейд БиУай”, што з’яўляецца дыстрыб’ютарам прадукцыі Efes на беларускім рынку. — Літара “ў” — гэта знак беларускай нацыі, такі ідэнтыфікацыйны знак. Таму мы прынялі рашэнне, што такая назва будзе найлепшым варыянтам”.

Па словах менеджаркі, продажы піва “Ў” пачаліся менш за месяц таму. Пакуль што напой можна знайсці не паўсюль, супрацоўніцтва з гандлёвымі сеткамі толькі выбудоўваецца.

Увага: празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць вашаму здароўю!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі