У трайным ДТЗ пад Шкловам загінуў кіроўца з Віцебска

У трайным ДТЗ пад Шкловам загінуў кіроўца з Віцебска

У трайным дарожна-транспартным здарэнні пад Шкловам загінуў кіроўца з Віцебска. Як інфармуе прэс-служба МНС, трагічнае здарэнне адбылося ўначы на аўторак на аўтадарозе Гомель — Віцебск. Там сутыкнуліся грузавік "Рэно Магнум" і легкавыя аўтамабілі "Аўдзі" і "Фольксваген Шаран". У апошняй машыне быў заблакаваны кіроўца. 43-гадовы мужчына загінуў.

Сайт onliner.by дадае, што "Фольксваген Шаран" не ўтрымаў дыстанцыю і сутыкнуўся з "Аўдзі", якая рухалася ў спадарожным накірунку. Пасля гэтага "Фольксваген" апынуўся на паласе сустрэчнага руху, дзе і трапіў пад грузавік.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі