Вы тут

У тэнісісткі Арыны Сабаленка памёр бацька, яму не было і 45 гадоў

Мікалай Хабібулін і Сяргей Сабаленка (справа) каля Кубка Стэнлі / instagram.com/sabalenka_aryna

У тэнісісткі Арыны Сабаленка памёр бацька — Сяргей Сабаленка. Яму не было яшчэ і 45 гадоў. 

Паводле звестак TUT.by, прыкладна тыдзень таму яго шпіталізавалі, а сёння ў 6:10 мужчына памёр.

Сяргей Сабаленка — былы хакейны брамнік. Менавіта ён прывёў Арыну ў тэніс, калі ёй было шэсць гадоў.

"Наколькі ведаю, да 19 гадоў тата выступаў на прафесійным узроўні, а потым — толькі па аматарах. Сышоў у бізнэс", — распавядала тэнісістка ў адным з ранейшых інтэрв'ю. 

Еўрарадыё выказвае спачуванні Арыне Сабаленка і яе блізкім. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.