У Татарстане беларус на фуры забіў у аварыі чатырох чалавек
У Елабужскім раёне Татарстану (Расія) 6 красавіка здарылася аварыя, у якой загінула сям'я з чатырох чалавек. Іх машына сутыкнулася з грузавой фурай "Мерсэдэс-Бэнц" з прычэпам, якой кіраваў 42-гадовы жыхар Беларусі. Як павыедамляе інфармацыйнае агенцтва "Татар-інформ", аварыя адбылася каля 4 гадзін вечара на 1002-м кіламетры трасы Масква - Уфа. У аўтамабілі "ВАЗ-2110" знаходзілася сям'я з чатырох чалавек, у тым ліку дзвюх дзяўчат — 18 і 12 гадоў, адпаведна. У выніку аварыі кіроўца "дзясяткі", яго жонка і абедзве дачкі ад атрыманых траўмаў сканалі на месцы. Дзяўчынкі вучыліся ў 11 і ў 5 класе, іх маці працавала педагогам у школе.
Па ўдакладненых звестках, фура рухалася з Уфы ў напрамку Масквы, а "дзясятка" - у сустрэчным напрамку. Усе пасажыры легкавіка ў момант ДТЗ былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, аднак гэта не выратавала іх. У выніку аварыі ў аўтамабіля "Мэрсэдэс" дэфармаваная пярэдняя частка кабіны, аўтамабіль "ВАЗ" узнаўленню не падлягае. Кіроўца "Мэрсэдэса" у аварыі не пацярпеў.