У сённяшнім паядынку Азаранка — Кузняцова букмекеры ставяць на беларуску

У сённяшнім паядынку Азаранка — Кузняцова букмекеры ставяць на беларуску

У сённяшнім фінальным паядынку тэніснага турніру ў Маямі Вікторыя Азаранка Святлана Кузняцова букмекеры ставяць на беларуску. Прычым, яны лічаць Вікторыю відавочным фаварытам.

Як інфармуе БЕЛТА, каэфіцыент на перамогу беларускай тэнісісткі складае не больш 1.20 пунктаў. У гэты ж час выйгрыш расіянкі ацэньваецца не менш 4.50. Азаранка — 8-я ракетка свету (а з панядзелка яна ў будзе ў пяцёрцы мацнейшых), Кузняцова — 19-я. На шляху да фіналу беларуска сярод іншых перамагла чацвёртую ракетку планеты іспанку Гарбін Мугурузу, трэцюю ракетку свету немку Ангеліку Кербер. Расіянка "выбіла" з турніру першую ракетку свету амерыканку Серэну Уільямс.

Вікторыя Азаранка і Святлана Кузняцова сустракаліся паміж сабой 8 разоў, атрымалі па 4 перамогі. Сённяшні фінальны паядынак пачнецца а 20-й гадзіне паводле беларускага часу, яго пакажа ў жывым эфіры тэлеканал "Беларусь 5".

У сённяшнім паядынку Азаранка — Кузняцова букмекеры ставяць на беларуску
Фота: Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі