У Суэцкім канале нарэшце ўдалося разблакаваць рух

У Суэцкім канале нарэшце ўдалося разблакаваць рух

У Суэцкім канале, адной з найважнейшых транспартных артэрый свету, нарэшце ўдалося разблакаваць рух. Гіганцкі кантэйнеравоз "Эвер Гівен", які перакрыў яго амаль на тыдзень, зняты з мелі, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Кантэйнеравоз удалося зрушыць толькі з трэцяй спробы — дапамаглі дадатковыя буксірныя катэры. У выпадку, калі б і гэтая спроба аказалася няўдалай, "Эвер Гівен" пачалі б разгружаць, што заняло б тыдні. І наступствы такой працяглай блакіроўкі складана прадказаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі