У суд выклікалі “хуткую” для збітых спецназаўцамі дэманстрантаў

У Цэнтральным судзе Мінска сёння судзяць пяцёх удзельнікаў учорашняй акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Усе яны – Таццяна Цішкевіч, Арсень Пахомаў, Юрый Каксюк, Міхаіл Пашкевіч і Міхаіл Крываў – былі моцна збітыя спецназаўцамі. У суд была выкліканая “хуткая дапамога”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла адвакатка Вера Страмкоўская. Менавіта яна і запатрабавала ад суддзі, каб маладым людзям, якія правялі ноч у спецпрыёмніку на Акрэсціна, аказалі медыцынскую дапамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі