У суботу з Украіны ў Польшчу прыехалі амаль 80 тысяч чалавек

Уцекачы з Украіны выязджаюць у Польшчу / Reuters
Уцекачы з Украіны выязджаюць у Польшчу / Reuters

Амаль 80 тысяч чалавек трапілі з Украіны ў Польшчу 12 сакавіка, піша памежная служба Польшчы. Да 7 гадзін раніцы 13 сакавіка Польшча прыняла яшчэ 16,8 тысяч украінцаў.

З пачатку вайны ў Польшчу з Украіны прыбылі 1 млн 675 тысяч чалавек. Менавіта ў Польшчу ідзе самы вялікі паток бежанцаў з Украіны.

Яшчэ каля 300 тысяч чалавек з'ехалі з Украіны ў Малдову, паведамляе МЗС Малдовы. Каля 100 тысяч застаюцца на тэрыторыі гэтай краіны.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі