У Стоўбцах воўк пакусаў чацвярых чалавек

У Стоўбцах воўк пакусаў чацвярых чалавек

У Стоўбцах воўк нападаў на людзей, пацярпелі чатыры чалавекі. Як паведамляе прэс-служба Мінскай абласной міліцыі, паведамленні пра з’яўленне ў горадзе агрэсіўнай дзікай жывёлы паступілі ў дзяжурную частку позна ўвечары адразу ад некалькіх асобаў.

Спачатку звер з’явіўся непадалёк ад чыгуначнай станцыі і напаў там на мужчыну і жанчыну. Потым ён напаў на яшчэ адну пару мінакоў. Усе пацярпелыя звярнуліся ў лякарню — медыкі зафіксавалі ў іх множныя раны ад укусаў.

Затым ваўка пабачылі на вуліцы 17-га верасня. Лясны госць кідаўся на аўтамабіль аднаго з мясцовых жыхароў і мужчына патэлефанаваў у міліцыю.

Ваўка знайшлі ля Дэпартамента аховы на вуліцы Беларускай. Стралялі па драпежніку з аўтамата Калашнікава: жывёла атрымала раненне ў лапу і ўцякла ў бліжэйшы лясны масіў. Там яго ўрэшце заблакавалі, а потым абясшкодзілі.

У Стоўбцах воўк пакусаў чацвярых чалавек

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі