У Стоўбцах сям'я з пяці чалавек атруцілася чадным газам

У Стоўбцах сям'я з пяці чалавек атруцілася чадным газам

У Стаўбцоўскім раёне сям'ю з пяці чалавек, у тым ліку траіх непаўналетніх дзяцей (ва ўзросце 1, 5 і 8 гадоў), шпіталізавалі з падазрэннем на атручванне чадным газам. Здарэнне адбылося ўвечары 19 сакавіка. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, Следчы камітэт праводзіць праверку.

Высветлілася, што ў кватэры двухпавярховага дома ў Стоўбцах, дзе жылі пацярпелыя, эксплуатаваўся газавы кацёл. Мяркуецца, што атручванне адбылося з прычыны неналежнай працы выцяжной сістэмы вентыляцыйных каналаў. Прызначаныя экспертызы, а таксама вывучаюцца дакументы на прадмет даследавання кампетэнтнымі службамі спраўнасці газавага абсталявання і стану вентыляцыйных каналаў.

БЕЛТА адзначае, што стан шпіталізаваных здавальняючы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі