У Старых Дарогах з'явіцца помнік дзеячам Беларускай Народнай Рэспублікі

Помнік заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі ў суботу будзе ўрачыста адкрыты ў Старых Дарогах. Ён усталяваны на сядзібе музея выяўленчага мастацтва Анатоля Белага, старшыні культурна-асьветніцкага клуба “Спадчына”.  Помнік выраблены з ліста жалеза памерам 1,5 метра ўвышыню і 2 метра ўшырыню. Наверсе яго надпіс "Заснавальнікам БНР" (выявы 18-ці з іх прысутнічаюць на помніку). А на шыльдзе ўнізе помніка напісана: “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчае Беларусь незалежнай і сувэрэннай дзяржавай”.

На ўрачыстасць запрошаныя прадстаўнікі замежных амбасадаў, кіраўнікі і сябры апазіцыйных партый і рухаў, а таксама ўсе, хто шануе гісторыю Бацькаўшчыны, паведамляе Радыё Свабода.