У сталоўках і кавярнях забаронены некаторыя віды пластыкавага посуду

У сталоўках і кавярнях забаронены некаторыя віды пластыкавага посуду

У сталоўках, кавярнях і іншых аб'ектах грамадскага харчавання Беларусі з 1 студзеня 2021-га забаронена выкарыстоўваць і прадаваць некаторыя віды аднаразовага пластыкавага посуду. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (№ 14 ад 19 лютага 2020 года) і дадаткам да яе (№ 53 ад 20 ліпеня 2020-га). Што забараняецца? Пластыкавыя талеркі, кубачкі і кубкі, лыжкі, відэльцы, нажы, трубачкі і палачкі для напояў, кантэйнеры, скрынкі, латкі, ланч-боксы ды іншыя вырабы для захоўвання харчовых прадуктаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі