У сталіцы гарэў інтэрнат “Гарызонта”, пацярпелі 7 чалавек

У сталіцы гарэў інтэрнат “Гарызонта”, пацярпелі 7 чалавек

У Мінску гарэў інтэрнат кампаніі “Гарызонт”. Паводле інфармацыі сталічнага гарадскога ўпраўлення МНС, узгаранне адбылося прыкладна ў 1:00, у ноч на 23 лютага. Дзевяціпавярховы будынак ітэрната №1 філіялу ААТ Кіруючыя кампанія холдынгу “Гарызонт” размешчаны ў завулку С.Кавалеўскай, 55.

У холе блока на 8 пакояў на другім паверсе загарэлася маёмасць і мэбля на плошчы 12 квадратных метраў. Супрацоўнікі МНС сумесна з адміністрацыяй будынка эвакуявалі 224 чалавекі, у тым ліку 40 дзяцей.

Пасля ліквідацыі пажару сем чалавек самастойна звярнуліся да медыкаў і былі дастаўленыя ў лякарню. Людзі атруціліся прадуктамі гарэння.

Імавернай прычынай узгарання называюць кароткае замыканне праводкі ў холе на 2-м паверсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі