У сталічнай Каменнай Горцы патануў 13-гадовы падлетак

У сталічнай Каменнай Горцы патануў 13-гадовы падлетак

У сталічным мікрараёне Каменная Горка патануў 13-гадовы падлетак. Як перадае прэс-служба МНС, трагічнае здарэнне адбылося 30 жніўня на вадаёме на вуліцы Вязынскай, насупраць дома №32. На лінію экстранай службы паступіла тэлефанаванне ад відавочцы, які са словаў дзяцей пераказаў, што ў вадаёме купаўся хлопчык, які знік пад вадой. Здарыласяя гэта ўвечары, каля 19:00.

Выратавальнікі выехалі на месца і дасталі пацярпелага з вады. Медыкі хуткай спрабавалі яго рэанімаваць, аднак давялося канстатаваць смерць. Хлопчык патануў усяго ў 4 метрах ад берага на глыбіні 2 метры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі