У Слуцкім раёне невядомыя пракалолі шыны больш чым дзясятка машын (фота)

У Слуцкім раёне невядомыя пракалолі шыны больш чым дзясятка машын (фота)

У Слуцкім раёне невядомыя пракалолі шыны больш чым дзясятка машын. Здарэнне адбылося ў вёсцы Танежыцы, у 25 км ад раённага цэнтра. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, агулам у РАУС звярнуліся 11 чалавек. Іх машыны (а сярод іх "Porsche Cayenne" і "Land Rover") былі прыпаркаваныя на розных вуліцах. Зламыснік прабіваў колы шылам ці нажом. Затрымаць яго па гарачых слядах не ўдалося.

Распачатая крымінальная справа.

Фота: uvd-mo.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі