У склад участковых выбарчых камісій трапілі 6 прадстаўнікоў апазіцыйных партый

У склад участковых выбарчых камісій трапілі 6 прадстаўнікоў апазіцыйных партый

У Беларусі сфармаваны ўчастковыя выбарчыя камісіі, якія будуць працаваць на прэзідэнцкіх выбарах. Як паведамляла Еўрарадыё, у іх масава не ўключалі не толькі апазіцыянераў, але нават проста актыўных людзей. Напрыклад, з 2 тысяч валанцёраў кампаніі "Сумленныя людзі" ў нашай краіне ў камісіі ўключылі 2 чалавек!

Якія ж лічбы паведамляе ЦВК? У 5 723 участковых камісіях 63 347 членаў (вылучалася 70 190 чалавек). На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ва ўчастковыя выбарчыя камісіі (іх тады стварылі больш — 6 129) вылучылі больш за 77 тысяч чалавек, а ўключылі 67 185 чалавек — тады нават "адсеялі" больш. Шляхам падачы заяў уключана ў камісіі 20 800 чалавек, ад працоўных калектываў — 6 309, ад грамадскіх аб'яднанняў — 32 515, ад палітычных партый — 3 723. Але гэта ў асноўным прадстаўнікі праўладных структур. У камісіі трапілі толькі 6 (шэсць) прадстаўнікоў апазіцыйных партый з 539 вылучаных — па 3 сябры Партыі БНФ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). На выбарах 2015 года прадстаўнікоў апазіцыі было больш — 30 чалавек. Але нават гэтая лічба нічога не вырашае ў маштабах краіны.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць, што ўсё нармальна і законна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі