У Скідзелі аўтамабіль збіў 10-гадовую дзяўчынку

У Скідзелі аўтамабіль збіў 10-гадовую дзяўчынку. Здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны ў сераду, 7 кастрычніка. Па словах кіроўцы "Аўдзі", яму ў вочы свяціла сонца. Ён бачыў, што да пешаходнага пераходу набліжаецца дзяўчынка, але не чакаў яе на праезнай частцы. У выніку, у пацярпелай пералом левай нагі, яе шпіталізавалі, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Паводле слоў кіроўцы, ён скідваў хуткасць перад пешаходным пераходам. Аднак відавочца, сам кіроўца, сцвярджае, што хуткасць складала 70-80 км/г, і перад пераходам ён яе не скідваў. Дарэчы, ад месца дарожна-транспартнага здарэння аўтамабіль паспеў ад'ехаць на 30 метраў. Праводзіцца праверка.

Фота: ДАІ