У Сірыі сёлета загінуў 131 расіянін, які не быў дзейным вайскоўцам

У Сірыі сёлета загінуў 131 расіянін, які не быў дзейным вайскоўцам

У Сірыі ў студзені-верасні 2017 года загінуў, як мінімум, 131 расіянін, які не быў дзейным вайскоўцам расійскай арміі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, якое атрымала дакумент аб смерці грамадзяніна Расіі Сяргея Паддубнага. Даведку выдаў консульскі аддзел расійскага пасольства ў Сірыі 4 кастрычніка. У ёй ёсць нумар — 131. Адсюль Reuters і зрабіла выснову пра колькасць загінулых (у гэты лік не ўваходзяць грамадзяне Расіі, якія ваююць на баку тэрарыстаў). Вядома, што нумарацыя абнаўляецца штогод. Пры гэтым у консульстве не рэгіструюць смерці дзейных вайскоўцаў. Да таго ж ёсць яшчэ два дакументы-даведкі пра смерць двух расіян, выдадзеныя ў адзін дзень — 3 лютага. У іх нумары 9 і 13.

Паддубны, які загінуў у горадзе Тыяс 28 верасня, паехаў ваяваць супраць тэрарыстаў па прыватным кантракце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі