У Сірыі спынены доступ у інтэрнэт

Пра гэта сведчыць рэзкае падзенне трафіку з гэтай краіны, паведамляе ВВС. Прычына застаецца няяснай.



Google паведаміў пра поўную адсутнасць доступу да ўсіх сваіх прадуктаў на тэрыторыі Сірыі. Кампанія Umbrella Security Labs зафіксавала рэзкае падзенне ўваходнага і выходнага трафіку з гэтай краіны.



Нагадаем, што ў Сірыі другі год ідуць баявыя дзеянні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі ўрада. Мінулай восенню краіна ўжо заставалася без інтэрнэту.



Фота — supreme2.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі