У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адкрылася выстава, прысвечаная Янку Купалу

У апошнія дні гэтага года ў галоўным будынку штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адкрылася экспазіцыя "Творчасць Янкі Купалы ў кантэксце сусветнай культуры".
Яна прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Выстава падрыхтавана намаганнямі дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Яна распавядае пра шматгранныя творчыя і чалавечыя сувязі вялікага беларускага паэта з культурамі і літаратурамі народаў свету.

У экспазіцыі прадстаўлены пераклады Янкі Купалы на розныя мовы, а таксама пераклады шэдэўраў сусветнай літаратуры на беларускую мову, зробленыя пісьменнікам. Гэта выстава стала трэцяй экспазіцыяй, якую наша краіна арганізавала ў штаб-кватэры ААН у 2007 годзе. Вясной і летам прайшлі фотавыставы “Жанчыны Беларусі” і "Чарнобыль вачыма дзяцей".

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі