У школьным меню скарачаюць утрыманне цукру і солі

У школьным меню скарачаюць утрыманне цукру і солі

У школьным харчаванні прапануюць скараціць утрыманне цукру і солі, а павялічыць колькасць малочных прадуктаў. Пра гэта паведаміла Ала Малахава, загадчыца аддзяленнем гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Паводле яе слоў, робіцца гэта ў адпаведнасці з праграмай "Дэмаграфічная бяспека". Рэкамендацыі па змяншэнні ў рэцэптурах страваў утрымання солі на 20-25% і цукру на 30-35% разасланыя ў абласныя выканкамы, дзяржаўныя органы.

У кадэцкіх вучэльнях нормы ўжо змененыя, утрыманні солі зменшанае з 10 да 6 грамаў, інфармуе "СБ. Беларусь сегодня". У Мінску да навучальнага года распрацавалі адзінае двухтыднёвае меню для ўсіх школаў. У ім — стравы са скарочаным утрыманнем цукру і солі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі