У Шчучынскім раёне загінуў матацыкліст — сутыкнуўся з дрэвам
![У Шчучынскім раёне загінуў матацыкліст — сутыкнуўся з дрэвам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/57fc3c015e4766bd30c3c82cb0e7d4dc.jpg.webp?itok=CrvUiO_q)
У Шчучынскім раёне загінуў матацыкліст — сутыкнуўся з дрэвам. Мяркуецца, што здарэнне адбылося ўначы. Цела загінулага знайшлі толькі раніцай 6 чэрвеня каля вёскі Вялікае сяло. 39-гадовы мужчына не саўладаў з кіраваннем матацыклам "Мінск" на закругленні дарогі, з'ехаў на абочыну, дзе і сутыкнуўся з дрэвам, інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Адзначаецца, што ў мужчыны не было права кіравання. Раней яго неаднаразова затрымлівалі ДАІшнікі за падобныя парушэнні.
Фота: gaigrodno.by