Вы тут

У Шчучыне памёр 32-гадовы намстаршыні райвыканкама, а іншы, магчыма, сядзіць

Дзмітрый Крывецкі (справа) разам са старшынёй райвыканкама Аляксеем Садоўскім / dzyannica.by

З сайта Шчучынскага райвыканкама зніклі фота двух намеснікаў старшыні. І гэта зусім не выпадковасць.

Сайт Шчучынскага райвыканкама / Еўрарадыё

Як стала вядома Еўрарадыё, намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама па пытаннях эканомікі Дзмітрый Крывецкі нядаўна памёр. Яму было ўсяго 32 гады. Смерць чыноўніка нам пацвердзілі ў прыёмнай выканкама, але пра прычыны гаварыць не сталі.

Таксама з сайта выканкама знікла фота першага намесніка старшыні Анатоля Тодрыка. Па звестках, якія ў нас пакуль не атрымалася праверыць, ён затрыманы, прычым яшчэ ў пачатку года. У сацсетках ён з'яўляўся апошні раз 11 лютага, а яго суседзі расказалі, што сям'я па тым адрасе больш не жыве.

Крывецкага і Тодрыка прызначылі на пасады ў адзін дзень, на пачатку ліпеня 2020 года. То-бок крыху больш за год таму. На першым фота Дзмітрый Крывецкі (справа) разам са старшынёй райвыканкама Аляксеем Садоўскім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.