У Шчучыне 80-гадовы кіроўца ўчыніў ДТЗ і трапіў у лякарню

У Шчучыне 80-гадовы кіроўца ўчыніў ДТЗ і трапіў у лякарню

У Шчучыне 80-гадовы кіроўца легкавіка “Сузукі” ўчыніў ДТЗ. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, аварыя адбылася на скрыжаванні вуліц Астроўскага і Савецкай.

Кіроўца “Сузукі” разам з сынам ехаў па Астроўскага і перад выездам на Савецкую, якая з’яўляецца галоўнай дарогай, азірнуўся па баках. Як і належыць, прапусціў адзін аўтамабіль, але не заўважыў “Альфа Рамэо”, што рухаўся з левага боку з уключанымі фарамі.

У выніку адбылося сутыкненне. Абедзьве машыны значна пашкоджаныя. Сталага веку кіроўца, які і справакаваў ДТЗ, трапіў у лякарню. Адметна, што раней яго не прыцягвалі да адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі