У сераду ў Беларусі чакаецца пацяпленне

У сераду ў Беларусі чакаецца пацяпленне

26 снежня ў Беларусі будзе пераважна воблачнае надвор'е з ападкамі, інфармуе БЕЛТА

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца снег, мокры снег, па захадзе — з дажджом. У асобных раёнах прагназуюць слабыя туман і галалёд, а на асобных участках дарог — галалёдзіцу. 

Таксама сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер месцамі па краіне — парывамі да 15-18 метраў за секунду. Ён будзе заходнім, днём — з пераходам на паўночна-заходні.

Уначы слупок тэрмометра пакажа 5-11 градусаў марозу, па захадзе — ад нуля да мінус 4. Па ўсходзе Беларусі пры праясненнях чакаецца 12-15 ніжэй за нуль. А ўдзень пачне цяплець: чакаецца ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі