У сераду ў Беларусі чакаецца да -12, галалёдзіца

У сераду ў Беларусі чакаецца да -12, галалёдзіца

У сераду, 23 сакавіка, уначы і раніцай амаль па ўсёй Беларусі на дарогах чакаецца галалёдзіца (удзень — месцамі). З-за гэтага сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

У начныя гадзіны мокры снег прагназуецца ў многіх раёнах краіны, у дзённыя — пераважна ў Гомельскай вобласці. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні, 4-9 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, дык уначы чакаецца ад 0 на Гомельшчыне да 12 градусаў марозу на поўначы краіны. Удзень будзе ад 4 градусаў са знакам мінус да 2 цяпла (у Брэсцкай вобласці — да 6 градусаў са знакам плюс), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, вясна прыйдзе ў Беларусь у бліжэйшыя выхадныя, у нядзелю будзе да +10.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі