У сераду ў Беларусі будзе дажджліва і ветрана

У сераду ў Беларусі будзе дажджліва і ветрана

У ноч на сераду на большай частцы Беларусі пройдуць дажджы, у некаторых раёнах яны працягнуцца і ўдзень. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходамі на заходні 5-10  м/сек (падчас навальніцаў парывамі да 18 м/сек).

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-14 градусаў, у асобных раёнах яна апусціцца да 6 градусаў цяпла. Днём чакаецца ад 17 да 23 градусаў вышэй за нуль, на Гомельшчыне магчымае павышэнне да 27 градусаў.

У Мінску чакаецца каля 21 градуса. У другой палове дня ёсць імавернасць дажджу і навальніцы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантроля радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ў Беларусі будзе дажджліва і ветрана
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі