Вы тут

У сераду ў Беларусі будзе да +27 градусаў

У нашай краіне ўстанаўліваецца камфортнае надвор'е / З архіву Еўрарадыё

У сераду, 21 ліпеня, у Беларусі кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя толькі раніцай і ўдзень у асобных раёнах. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +11 да +17 градусаў (у Мінску — 15-17 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +21 да +27 (у сталіцы — ад +23 да +25 градусаў).

Такія ўмовы надвор'я захаваюцца да канца тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.