У сераду на ўсходзе Беларусі пройдуць навальніцы

У сераду на ўсходзе Беларусі пройдуць навальніцы

Уначы ў сераду, 18 жніўня, дажджы і навальніцы магчымыя пераважна на ўсходзе Беларусі. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў асобных раёнах магчымыя моцныя ліўні. У начныя гадзіны падчас навальніц — шквалістае ўзмацненне ветру — да 15-20 м/с. У дзённыя гадзіны ападкі таксама прагназуюцца на ўсходзе краіны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад +9 да +15 градусаў (у Мінску — ад +10 да +12, на Гомельшчыне — да +17), удзень — 18-24 цяпла (у сталіцы — ад +20 да +22 градусаў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі