У сераду, 6 красавіка долар патаннеў на 18 рублёў

У сераду, 6 красавіка долар патаннеў на 18 рублёў

У сераду, 6 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара патаннеў на  18 рублёў і складае 20 236, курс еўра знізіўся на 31 рубель, да 23 008. Курс расійскага рубля вырас — з 294,10 да 295,36 беларускага.

У параўнанні з кошыкам валют беларускі рубель знізіўся на 0,10%.

Нагадаем, што ў аўторак, 5 красавіка, курс долара вырас на 48 рублёў і складае 20 254, курс еўра павысіўся нязначна — толькі на 6 рублёў, да 23 008. Курс расійскага рубля крыху панізіўся — з 294,21 да 294,10 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі