У Санкт-Пецярбургу "мініравалі" аддзяленне беларускай амбасады
13 снежня каля 17:00 на электронную пошту аддзялення беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбургу прыйшло паведамленне з электроннага адраса на серверы ў Швейцарыі.
Як паведамляе сайт konkretno.ru, аўтары паведмлення заяўлялі, што "стаміліся трываць дыктатарскі рэжым узначалены А.Р. Лукашэнкам і ягоным злачынным асяроддзем", патрабавалі поўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і адстаўкі Лукашэнкі. Іначай яны пагражалі падарваць "усе замінаваныя аб'екты" пасля 23:00.
Спецыялісты агледзелі памяшканне дыппрадстаўніцтва на вуліцы Бонч-Бруевіча і прылеглую тэрыторыю, выбуховых прыстасаванняў не знайшлі.
Як распавядала Еўрарадыё, у той жа дзень такое ж паведамленне пра мініраванне атрымала беларускае консульства ў Смаленску. Там таксама не выявілі выбухоўкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.