У Салігорску за ўдзел у пратэстах затрымалі зваршчыка і студэнта

У Салігорску за ўдзел у пратэстах затрымалі зваршчыка і студэнта

У Салігорску за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі зваршчыка і студэнта аднаго з мінскіх ВНУ. Міліцыя сцвярджае, што яны з'яўляюцца футбольнымі фанатамі, называе затрыманых "праварадыкаламі" (у іх знайшлі "пратэсную сімволіку"). Ім 18 і 19 гадоў.

Сцвярджаецца, што маладыя людзі ў жніўні мінулага года кідалі ў міліцыю камяні, бутэлькі і крэслы. Яны праходзяць падазраванымі па крымінальнай справе, распачатай "за арганізацыю і ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама за гвалт у дачыненні супрацоўнікаў міліцыі".

9 верасня ў Салігорску ўжо затрымлівалі дваіх удзельнікаў мінулагодніх пратэстаў. Іх таксама назвалі "фанатамі-праварадыкаламі". Хлопцам па 17 гадоў, яны навучаюцца ў мясцовым каледжы. Затрыманых таксама прызналі падазраванымі па згаданай крымінальнай справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі