У Салігорску абакралі аўтобус хакейнага клуба "Дынама-Мінск"

У Салігорску абакралі аўтобус хакейнага клуба "Дынама-Мінск"

У Салігорску абакралі аўтобус хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Здарылася гэта ў ноч на 8 кастрычніка на аўтастаянцы каля будтрэста № 3, якая не ахоўвалася. Каб патрапіць у аўтобус, злодзей пашкодзіў замок. Ён забраў відэарэгістратар, набор інструментаў, праектар і 200 літраў дызельнага паліва.

Як інфармуе БелаПАН, страты ацэньваюцца на 14,5 млн рублёў. Зламысніка затрымалі, ім аказаўся 20-гадовы жыхар пасёлка Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Малады чалавек нідзе не працуе. У яго знайшлі скрадзенае.

Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта па матэрыялах крымінальнага вышуку распачатая крымінальная справа.

Здымак з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі